Мянчук пра нешчаслівых беларусаў: Сонца ў нас мала, нават зацьменне сёння


Беларусь заняла 104 месца са 150 краінаў у складзеным ратэрдамскімі навукоўцамі рэйтынгу шчасця. Менчукі жартуюць, спрабуючы патлумачыць невысокую пазіцыю нашай краіны.

«Сонца ў нас мала! Бачыце: нават сёння зацьменне. Калі б было болей сонца, было б болей радасці нейкай», – кажа жыхар Менску, якога «Белсат» сустрэў на вуліцы.

Іншы мянчук мяркуе, што беларусы нешчаслівыя, бо «ім не хапае грошай».

Дзень шчасця – досыць маладое свята, яно заснаванае ўсяго тры гады таму з генеральнай асамблеі ААН.

Стужка навінаў