Мянчук патрапіў у рэанімацыю пасля сэлфі


25 траўня 22-гадовы жыхар Менску падняўся на апору лініі электраперадачаў 4-й цеплаэлектрацэнтралі, дзе атрымаў шырокія апёкі.

Цяпер ён знаходзіцца ў рэанімацыі.

4-я ТЭЦ знаходзіцца ў Калядзічах. Яна была збудаваная па-за горадам, каб знізіць уплыў на экалогію сталіцы.

Спецыялісты «Менскэнерга» у размове з журналістамі кажуць, што імверна хлопец хацеў зрабіць сэлфі.

«Высокае напружанне забівае нават на адлегласці, – папярэджваюць на прадпрыемстве. – Усё больш падлеткаў у апошні час гінуць пры захапленні экстрэмальнымі сэлфі».

Спецыялісты нагадваюць, што любое парушэнне ахоўнай зоны ЛЭП, а тым больш уздым на апору, – смяротна небяспечна

ДД

Стужка навінаў