Мянчук напаў у ліфце на 12-гадовую дзяўчынку


У дачыненні да 28-гадовага мужчыны распачалі крымінальную справу.

Паводле следства, дзяўчынка зайшла ў падʼезд і выклікала ліфт. За ёй у ліфт зайшоў мужчына, адабраў у яе тэлефон і ўцёк. Дзяўчынку на лесвічным пралёце знайшлі бацькі. Дзіця шпіталізавалі. Цяпер ейнаму жыццю нічога не пагражае, паведаміла прадстаўніца Следчага камітэту Юлія Ганчарова.

Знайшоўся сведка, які паказаў, куды ён пабег. След злодзея ўзяў службова-вышуковая сабака і прывёў праваахоўнікаў да дапаможных памяшканняў ЖЭСу, дзе хаваўся пʼяны падазраваны, які быў неаднаразова судзімы. Тэлефон дзяўчынкі сканфіскавалі.

Цяпер дапытваюць сведкаў. Следчыя будуць хадайнічаць, каб падазраванага заключылі пад стражу.

ДР belsat.eu паводле sk.gov.by

Стужка навінаў