Мянчук: На чорта такі парламент? Трэба проста разагнаць!


Як урад дае рады са сваймі функцыямі? «Белсат» звярнуўся з пытаннем да менчукоў.

«Краіна бядуе. І тое, што кіраўнік краіны выказвае там па тэлебачанні «мы не дапусцім» там, ужо бюджэт вы не можаце выканаць! Калі парламент прыняў бюджэт, які цяпер трэба мяняць, то на чорта гэты парламент? Проста разагнаць!», – абураецца мужчына.

Жанчына сталага веку дзеліцца сваім меркаваннем:

«Усё добра робіць (урад), але ёсць і такія рэчы, супраць якіх бы я была. Супраць таго, што, кажуць, будзе «падатак на дармаедаў». А дзе чалавек уладкуецца на працу, калі яму ўвогуле няма, дзе працаваць? Дык адкуль ён возьме гэтыя грошы?»

«Ведаеце, якія пенсіі? У вайскоўцаў, міліцыянтаў і ва ўладаў! А ў іншых так, на лініі гарызонту, а гэтым сабакам усім па тры штукі» – агучвае сваё бачанне сітуацыі ў краіне мужчына.

Больш меркаванняў – у відэа вышэй.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў