Мянчук 30 гадоў атрымліваў пенсію памерлай мамы. Завялі справу, але суда не было


Алену Іосіфаўну Глебко лічылі доўгажыхаркай сталіцы – сёлета яна мелася адсвяткаваць 114-годдзе. Аднак вясной 2018 года выявілася, што жанчыны не стала яшчэ ў 1988-м.

Яе сын Пётр схаваў смерць маці і 30 гадоў атрымліваў за яе пенсію па падробленых дакументах.

Супраць мужчыны завялі крымінальную справу за махлярства. Пад варту яго не змяшчалі, таму што падазраванаму было 75 гадоў. Нягледзячы на тое, што мужчыну пагражала 7 гадоў, справа не дайшла нават да суду.

Чаму так адбылося, патлумачыла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Беларусі Юлія Ганчарова патлумачыла:

«Следства вырашыла спыніць расследаванне, у сувязі з тым, што падазраваны ў перыяд папярэдняга следства памёр. Што тычацца абставінаў справы, то яны ў ходзе следства ўстаноўленыя. Смерць маці падазраванага наступіла яшчэ ў 1988 годзе. З гэтага часу мужчына атрымліваў яе пенсію па даверанасці. Гаворка ідзе не пра адну даверанасць. Перыядычна ён атрымліваў даверанасці, якія прадстаўляюць права на распараджэнне пенсійным укладам, у розных органах – ЖЭС, ЖРЭА, якія мелі права іх выдачы».

Цікава, што ніякіх сумневаў у тым, што Алена Іосіфаўна Глебка жывая і здаровая, у работнікаў сацыяльнай абароны адміністрацыі Маскоўскага раёну сталіцы не ўзнікала. Некалькі гадоў яны распавядалі СМІ пра тое, што доўгажыхарка святкуе свой дзень нараджэння. Яны казалі, што жанчына пераехала ў сталіцу з Навагрудскага раёну Гарадзенскай вобласці, дзе раней працавала ў калгасе. У яе 5 дзяцей.

«Што тычацца сумы нанесенай шкоды ўпраўленню сацыяльнай абароны адміністрацыі Маскоўскага раёну Менску, яна склала больш за 43 тыс. рублёў. Гэта шкода інкрымінавалася следчым з 1991 года па 2018 год – па момант выяўлення злачынства. Усталяваць шкоду з 1988 па 1991 гады аказалася немагчымым з прычыны таго, што Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь не мае дадзеных аб індэксе спажывецкіх цэнаў за названы перыяд часу», – дадала Юлія Ганчарова.

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by, фотаздымак Vasily Fedosenko/ Forum

Стужка навінаў