Жанчына трымала ў аднапакаёўцы 86 катоў. Фота


Катоў у яе забралі і аддалі ў пункт часовага ўтрымання на вуліцы Гурскага ў Менску. У ноч на 7 чэрвеня прывезеныя коткі нарадзілі яшчэ 10 кацянят.

Адзін з катоў

Суседзі кватэры, дзе жыў каціны «прайд», даўно скардзіліся ў гарадскія службы на вялікую колькасць катоў. Жанчына нікога не пускала ў дом.

6 чэрвеня пасля чарговай скаргі на антысанітарыю ў кватэру ўсё ж змагла трапіць камісія з прадстаўнікоў адміністрацыі Фрунзенскага раёну Менску, праваахоўных органаў, «Фаўны гораду», цэнтру гігіены і эпідэміялогіі, ЖКГ №1 Фрунзенскага раёну, ЖЭУ, цэнтру прафілактычнай дэзынфекцыі.

Большасць катоў хворыя на вірусную інфекцыю. Некаторыя маюць дрэнны зрок.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў