Мядзведзеў заявіў пра перамогу «Адзінай Расеі» на парламенцкіх выбарах


Лідар кіроўнай партыі назваў яе вынік «добрым».

Старшыня «Адзінай Расеі», прэмʼер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў пра перамогу партыі на выбарах у Дзяржаўную думу. На думку прэмʼера, атрыманыя вынікі галасавання сведчаць аб падтрымцы большасцю грамадзянаў ягонай партыі.

«Гэта дае магчымасць працаваць на карысць сваёй краіны», – цытуе Мядзведзева Lenta.ru

Мядзведзеў упэўнены, што «адзінаросы» атрымаюць абсалютная большасць у ніжняй палаце расейскага парламента.

А 21:00 паводле маскоўскага часу расейскі цэнтрвыбаркам апублікаваў першыя дадзеныя па выніках выбараў у Дзярждуму: «Адзіная Расея» набрала 44,15 % галасоў, ЛДПР – 18,39 %, КПРФ – 17,24 %. «Справядлівая Расея» – 6,24 %. На пятым месцы – «Камуністы Расеі», якія набралі 2,91 %.

Выбары ў Дзярждуму праходзяць па змяшанай сістэме: 225 дэпутатаў абіраліся па партыйных спісах, 225 – па аднамандатных акругах.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў