Мядзведзеў прыгожа паслаў крымчанаў


Прэмʼер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў падчас візіту ў Крым пагутарыў з мясцовымі жыхарамі на тэму пенсіяў. У адказ на просьбу пажылой крымчанкі падняць пенсіі, прэмʼер Расеі заявіў, што грошай цяпер у бюджэце няма. Відэа сустрэчы было змешчанае ў інтэрнэце.

На відэа чуваць, як пажылая жанчына скардзіцца на пенсію ў Ru 8 тыс. і пытаецца ў Мядзведзева, дзе ж абяцаная індэксацыя.

Расейскі прэмʼер у сваю чаргу кажа, што падняць пенсіі ў адным рэгіёне немагчыма. Пасля гэтага ён дадае, што ў краіны цяпер і зусім няма грошай, каб падняць пенсіі.

«Ну вы тут трымайцеся, усяго вам добрага, добрага настрою і здароўя!», – кажа Мядзведзеў і адыходзіць.

МЯ, паводле tvrain.ru

Стужка навінаў