Мядзведзеў пужае Еўропу Кітаем


Дзмітрый Мядзведзеў узгадаў часы свайго прэзідэнцтва і зноў загаварыў пра мадэрнізацыю.

«Не за год, не за два, але я абсалютна ўпэўнены, што ў перспектыве 10 гадоў у нас будзе зусім іншая, мадэрнізаваная эканоміка», – заявіў кіраўнік расейскага ўраду.

Мядзведзеў таксама звярнуў сваю на зацікаўленасць Расея ў развіцці адносін з Еўразвязам. «Калі еўрапейскія партнёры не захочуць нейкіх абсурдных рашэнняў па выцісканню нас з гэтага рынку, мы там застанемся, для нас гэта цікава», – сказаў прэм’ер.

А калі Еўропа надалей будзе ціснуць на Маскву, тая мае намер павялічыць таваразварот з краінамі Азіяцка-ціхаакіянскага рэгіёну. «Кітайская эканоміка стала вельмі моцнай, падцягнула якасць сваіх тавараў і цяпер надпіс «зроблена ў Кітаі», ужо нікога не палохае, наадварот, шмат каго прыцягвае», – дадаў кіраўнік расейскага ўраду.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў