Мядзведзь пазнаёміўся з Сантам


каліфарнійскі фатограф Робэрт Марцінэс выпадкова зняў на відэа, як амерыканскі чорны мядзведзь забраўся на ягоны падворак. Жывёліну зацікавіла фігурка Санта-Клаўса.

Спачатку мядзведзь абнюхваў фігурку, а потым раптам паваліў яго лапай і пачаў кусаць. Пасля ён уцёк назад у лес.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў