«Мы зацікаўленыя ў дыялогу». Лукашэнка павіншаваў палякаў


Кіраўнік Беларусі даслаў віншавальную тэлеграму Анджэю Дудзе з нагоды Нацыянальнага дня незалежнасці.

«Беларусь зацікаўленая ў пашырэнні адкрытага і раўнапраўнага дыялогу з Польшчай, які з’яўляецца надзейным падмуркам для далейшага развіцця двухбаковай супрацы ў самых розных галінах», – гаворыцца ў пасланні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што галоўная сумесная задача на бліжэйшы час – максімальная рэалізацыя нявыкарыстанага патэнцыялу беларуска-польскіх стасункаў, дадае прэс-служба кіраўніка Беларусі.

Анджэй Дуда ўскладвае вянок да помніка польскага прэм’ера Вінцэнта Вітаса раніцай 11 лістапада. Варшава, Польшча. Фота – Якуб Шымчук

11 лістапада Польшча святкуе вяртанне незалежнасці ў 1918-м – праз 123 гады пасля раздзелаў Рэчы Паспалітай.

ДД

Стужка навінаў