«Мы вечныя ў нашай мове, вечныя ў нашай гісторыі, вечныя ў беларускай зямлі, у беларускім слове»


Сёння гадавіна смерці Генадзя Бураўкіна. Паэт памёр 30 траўня 2014 году ў Менску ад анкалагічнага захворвання. Пахаваны ў Менску на Ўсходніх могілках.

«Да тых, хто застанецца, у мяне адна вялікая просьба: берагчы Беларусь, прадаўжаць тое, што зрабілі і недарабілі яе сыны лепшыя. І спадзявацца, што ўсе мы – і тыя, што былі, і тыя, што будуць, і тыя, што ёсць, – усе мы вечныя. Вечныя ў нашай мове, вечныя ў нашай гісторыі, вечныя ў беларускай зямлі, у беларускім слове», – сказаў паэт за 10 дзён да сваёй смерці.

2 чэрвеня ў менскай галерэі «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя аўдыёкнігі Генадзя Бураўкіна «Голас Паэта», якая пабачыла свет супольнымі намаганнямі студыі «Гукапіс», кампаніі Prastora.by, Саюза беларускіх пісьменнікаў і «Арт-Сядзібы».

Пачатак а 18.00. Уваход вольны.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў