Мы ў даўгу перад Клінтан: Трамп павіншаваў сваю канкурэнтку з удалай кампаніяй


45-ы прэзідэнт ЗША выступіў з прамовай перад сваймі прыхільнікамі.

«Мне толькі што тэлефанавала дзяржсакратарка Гілары Клінтан. Яна павіншавала ўсіх нас, – сказаў Трамп радаснаму натоўпу. – Гэта – усім нам».

Трамп прызнаўся, што павіншаваў Клінтан і яе сямʼю з праведзенай кампаніяй – «вельмі цяжкай», на думку Трампа.

«Яна білася вельмі моцна. Яна цяжка працавала цягам вельмі доўгага часу, і мы ў вялікім даўгу перад тым, што яна зрабіла для нашай краіны», – падсумаваў Трамп у эфіры CNN.

ДД

Глядзі таксама
Каментары