«Мы павінны разаслаць заключэнне з асуджэннем сталінізму ва ўсе органы ўлады»


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=3LIRxntIDfM&feature=youtu.be”][/vc_column][/vc_row]«Грамадскі трыбунал» заклікае афіцыйна асудзіць сталінскія рэпрэсіі.

Не дапусціць вяртання сталінізму. Краіна, якая не можа ці не жадае адкрыта прызнаць злачынстваў і памылак сваіх папярэднікаў, асуджаная іх паўтараць. З такою заяваю выступілі прадстаўнікі «Грамадскага трыбуналу», якія агучылі сёння свае высновы. Даследнікі ды ахвяры рэпрэсіяў, што ўваходзяць у склад ініцыятывы, упэўненыя: Беларусь не стане дэмакратычнай, пакуль не асудзіць сталінскага рэжыму.

«Мы павінны разаслаць гэтае заключэнне ў заканадаўчыя і выканаўчыя органы ўлады і вельмі спадзяемся, што гэта стане адным з матэрыялаў той самай камісіі, якая ініцыяваная нашымі заходнімі суседзямі ад Балгарыі, да Эстоніі», – каментуе прадстаўнік «Мемарыялу» у Беларусі Уладзімір Раманоўскі.

Шэраг краінаў былога СССР выступілі з ініцыятываю аб стварэнні міжнароднай установы для расследавання злачынстваў камунізму і прыцягнення вінаватых да адказнасці. Прадстаўнікі ж беларускага «Грамадскага трыбуналу», у сваю чаргу, пацвярджаюць вінаватасць камуністычнай партыі СССР у арганізацыі ды ажыццяўленні масавых рэпрэсіяў. І падкрэсліваюць: без справядлівага грамадскага суда нашчадкаў немагчыма станаўленне Беларусі як прававой дзяржавы.

Стужка навінаў