Zara ў Польшчы танней, чым у Беларусі


Параўноўваем кошты на вопратку ў беларускай і польскай Zara.

У Менску адчынілася першая крама іспанскай маркі Zara, а таксама яе сумежных брэндаў Bershka, OYSHO, Stradivarius і Pull and Bear. Урачыстае адкрыццё адбылося 10 жніўня ў гандлёвым цэнтры Dana Mall на станцыі метро Усход.

Кошты ў беларускай Zara не нашмат, але ўсё ж вышэйшыя за еўрапейскія. У параўнанні з польскай крамай ў сярэднім на 10 еўра.

Шэрае паліто – 199 злотых або 46 еўра ў Польшчы і 119 рублеў або 52 еўра ў Беларусі.

Зялёная сукенка – 239 злотых або 56 еўра ў Польшчы і 159 рублёў ці 69 еўра ў Беларусі.

Чырвоны пінжачок – 239 злотых або 56 еўра і 159 рублёў  або 69 еўра ў Беларусі.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў