МВФ выдзяляе Украіне $ 17,5 мільярдаў


Фінансавая дапамога запланаваная на 4 гады, – паведамляе Bloomberg. Грошы ад Міжнароднага валютнага фонду пойдуць на падтрыманне ўкраінскай эканомікі.

«На жаль, гэтыя грошы не могуць ісці на сацыяльныя выплаты, на пенсіі, на заробкі. На жаль, гэтыя грошы не могуць ісці на непасрэднае павышэнне жыццёвых стандартаў. Але гэтыя грошы з’яўляюцца гарантыяй росту ўкраінскай эканомікі», – прыводзіць словы ўкраінскага прэм’ера Арсеня Яцэнюка «Украінская праўда».

У мінулым месяцы МВФ узгадніў праграму фінансавай дапамогі для Украіны ў памеры $ 40 млрд. на чатыры гады. Тады адзначалася, што фонд прадставіць краіне $ 7,5 млрд. у выглядзе дадатковай крэдытнай лініі, а астатнюю суму прадставіць Еўразвяз і асобныя краіны ЕЗ разам з прыватнымі інвестарамі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў