МВФ падлічыў эканамічныя страты Украіны ад карупцыі


Украіна губляе каля 2% эканамічнага росту штогод у выніку карупцыі, заявіў прадстаўнік Міжнароднага валютнага фонду ва Украіне Ёста Люнгман на форуме ў Кіеве.

«Паводле нашых падлікаў, карупцыя ва Украіне штогод прыводзіць да страты каля 2% эканамічнага росту», – цытуе Люнгмана агенцтва УНІАН.

Паводле слоў прадстаўніка МВФ, ліквідацыя карупцыі з’яўляецца адной з першачарговых задач, выкананне якой дасць магчымасць значна паскорыць рост ВУП у краіне.

Раней МВФ настяў на стварэнні антыкарупцыйнага суда ва Украіне, а таксама на дэманстрацыі канкрэтных вынікаў у барацьбе з карупцыяй для працягу праграмы крэдытавання.

Сусветны банк і Міжнародны валютны фонд прагназуюць рост ВУП Украіны ў 2017 годзе на 2%. У 2016 годзе ВУП Украіны вырас на 2,3%, пры гэтым рост быў зафіксаваны ўпершыню за апошнія 4 гады.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў