Музыкі сімфанічнага аркестру і аўтазак. Фотафакт


фота з Facebook Сяргея Картэса

Артысты Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестру 8 ліпеня падчас канцэрту «Класіка ля Ратушы» у Менску зрабілі жартаўлівае фота. Яны выстраіліся шэрагам ля аўтазаку ў позе затрыманых – з рукамі за спіною.

Фота апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook флейтыст Сяргей Картэс.

«Класіка ля Ратушы. Свята па-беларуску», – падпісаў ён здымак.

На масавых мерапрыемствах у цэнтры сталіцы дзяжураць аўтазакі, што неаднаразова выклікала крытыку з боку жыхароў гораду. У адказ старшыня Менгарвыканкаму Андрэй Шорац тлумачыў: гэта не аўтазакі, а «аўтамабілі для перавозкі байцоў». І дзяжураць яны, паводле слоў Шораца, выключна з мэтаў бяспекі пасля тэрактаў у Заходняй Еўропе.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары