Музыка для котак


Кружэлка пад назваю «Музыка для котак» зрабілася ў Брытаніі і гітом нумар 1 паводле продажаў у гіт-парадзе класічнай музыкі.

«Усё пачалося з пытання: як музыка ўплывае на эмоцыі чалавека? Потым нехта распавёў пра рэакцыю малпачак. Калі так, падумаў я, складу музыку, якая б спадабалася коткам», – распавядае кампазітар Дэйвід Тэйе, які складае і запісвае гукі музыкі для котак паводле сваёй, навукова абгрунтаванай тэорыі.

«Я шчаслівы музыкант і кампазітар, бо гэтыя запісы раптам зрабіліся папулярнымі. Гаспадары котак, якія набылі мой альбом, пішуць, што ім самім музыка падабаецца», – дадае Дэйвд.

Нам жа здалося што коткі проста мірна спалі пад гэтыя гукі, або займаліся сваймі звычайнымі справамі.

Сяргей Філімонаў, belst.eu

Глядзі таксама
Каментары