«Мужыцкая праўда» маладога менчука: Трэба рабіць паўстанне. Я гатовы


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=iNfWU9wIwP0″][vc_column_text]Ён гатовы ісці на барыкады і браць штурмам адміністратыўныя будынкі.

Здымачная група «Белсату» сустрэла ў Менску маладога чалавека, які абрынуўся з крытыкай на кіраўніка Беларусі ды ўрад. Хлопец выказаў сваё абурэнне на камеру.

«Раней я думаў, што ўрад трэба паважаць, але ж гэта немагчыма. У людзей заробкі па $ 100-150. Калісьці я гуляў за юнацкую зборную па хакеі і зарабляў грошы. Цяпер грошай няма. Людзям не даюць жыць. Яны хочуць, каб у людзей не было грошай. Тое, што адбываецца проста не можа больш працягвацца. А народ – баязлівы і не пойдзе на барыкады. Я гэтага хачу і гатовы сказаць гэта асабіста яму (Аляксандру Лукашэнку – заўв. belsat.eu), калі будзе такая магчымасць. Які сэнс ад таго што ён зʼездіў у Дубай? Што ён там прадаў? Курткі? Людзям ад гэтага лягчэй стала жыць? Я хачу, каб гэты цырк урэшце скончыўся», – сказаў малады хлопец.

Паводле менчука, рабіць паўстанне трэба разам. «На вуліцу выходзіць сто асобаў, а астатнія сто тысяч пішуць у інтэрнэце: давайце, малайцы! Я не бяру ўдзел у такіх мерапрыемствах, бо няўпэўнены, што прыйдзе наступная асоба», – разважае рэвалюцыянер.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў