Мужчыны кідаюць паліць, жанчыны – пачынаюць


Белстат паведамляе пра скарачэнне ў Беларусі колькасці курыльшчыкаў. Прычына – ад шкоднай звычкі ўсё часцей адмаўляюцца мужчыны.

Паводле даследванняў Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у Беларусі паляць 24,4 % насельніцтва. Гэтай найлепшы паказнік за апошнія 15 гадоў. Цяпер паляць тытунь амаль 46 % мужчынаў і ў параўнанні з 2000 годам іх колькасць зменшылася прыкладна на 8 працэнтных пунктаў.

Тым часам колькасць жанчын, што паляць, за 15 гадоў павялічылася амаль удвая і складае 9,3 %.

Міністэрства аховы здароўя імкнецца захаваць такую дынаміку ды ініцыявала адпаведныя змены ў заканадаўстве. Гэтак ад 1 ліпеня набудуць моц новыя нормы, якія дазволяць глыбей схаваць цыгарэты ад вачэй зацятых курцоў. Паводле плану Міністэрства здароўя, з вітрынаў крамаў назаўсёды знікнуць усе тытунёвыя вырабы. Замест пачкаў над касамі можна будзе пабачыць толькі надпісы з найменнямі ды коштам.

Глядзі таксама >>> Дзе ў Беларусі забаронена паліць? Інфаграфіка.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары