Мужчыну прыдушыла труною ў памяшканні ганконгскага атракцыёну «Пахаваныя жыўцом»


21-гадовага мужчыну знайшлі без прытомнасці праз пяць хвілін пасля таго, як ён зайшоў у памяшканне з атракцыёнам «Пахаваныя жыўцом» у ганконгскім парку забаваў «Ocean Park». На яго звалілася труна.

Прадстаўнікі адміністрацыі парку сцвярджаюць, што інцыдэнт адбыўся, пасля таго як мужчына зайшоў у закрытую зону, піша bbc.com.

Атракцыён павінен быў афіцыйна запрацаваць 5 кастрычніка. Загінулы быў сярод наведнікаў, якім далі магчымасць пратэставаць атракцыён да афіцыйнага адкрыцця.

Пасля здарэння атракцыён «Пахаваныя жыўцом» закрылі.

ЮВ, belsat.eu, паводле bbc.com

Стужка навінаў