Мужчыне, які ўратаваў дзяўчыну ад гвалтаўніка, далі прэмію ў 1,5 мільёна рублёў


У красавіку 33-гадовы жыхар вёскі Скамарошкi Ігар Хрупкін дапамог затрымаць злачынцу ў Стоўбцах.

Ігар працуе на будоўлі і прыехаў у горад, каб дапамагчы сябру кваліфікаванай парадай. Знаёмы быў заняты, таму сустрэчу перанеслі. Увечары сябры сустрэліся каля гаспадарчай крамы. Раптам яны пачулі, як крычыць жанчына.

Усе, хто быў паблізу, пабеглі ў бок касцёла, адкуль даносіўся гук. Ігар прыбег на месца і ўбачыў, што невядомы паваліў на зямлю жанчыну і пачаў яе душыць. Мужчына адштурхнуў гвалтаўніка, а той кінуўся наўцёкі. У выніку пераследу злачынцу, які быў раней судзімы, усё ж схапілі і аддалі праваахоўнікам.

За дапамогу ў затрыманні злачынцы Ігару ўручылі 1,5 мільёна рублёў (пасля дэнамінацыі – гэта 150 рублёў).

ДР belsat.eu паводле uvd.mo-gov.by

Стужка навінаў