Мужчына з рыдлёўкай накінуўся на пікетоўшчыкаў пад амбасадай Расеі ў Менску. Відэа

video

Падчас акцыі салідарнасці з Надзеяй Саўчанкай пад расейскай амбасадай у Менску адбылася надзвычайная сітуацыя. Мянчук, пабачыўшы акцыю, спыніў аўто дзеля таго, каб выказаць сваю нязгоду з пікетоўшчыкамі.

Удзельнікі акцыі пачалі абараняцца і абражаць у адказ. У выніку мужчына не вытрымаў і дастаў з машыны рыдлёўку. Выплеск агрэсіі ледзь не ператварыўся ў бойку.

Сёння грамадскія актывісты выйшлі з плакатамі пад амбасаду Расеі ў Менску, каб падтрымаць украінскую лётчыцу Надзею Саўчанку, прысуд якой сёння пачалі абвяшчаць у Растоўскай вобласці.

Расейскія следчыя абвінавацілі ўкраінскую лётчыцы ў дачыненні да гібелі ў 2014 годзе двух расейскіх журналістаў у Луганскай вобласці Украіны. Следства сцвярджае, што Надзея Саўчанка карэктавала агонь артылерыі, пад якім загінулі расейцы.

Сама Саўчанка адмаўляе віну. Яе адвакаты настойваюць на невінаватасці падабароннай і сцвярджаюць, што яна трапіла ў палон раней, чым загінулі расейскія журналісты. Акрамя таго, Саўчанка заяўляе, што яе гвалтам вывезлі на тэрыторыю Расеі.

МЯ, паводле nn.by

Глядзі таксама
Каментары