Мужчына ўзарваў сябе на тэрыторыі Абхазскай тэлекампаніі ў Сухумі

video

Пра гэта sputnik-abkhazia.ru паведаміў міністр унутраных справаў Абхазіі Аслан Кобахія.

«Было бачна, што ў яго была бомба. Імаверна, што ён быў не адзін, Вядзецца аператыўная праца. Працуюць усе сілавыя структуры Абхазіі», – заявіў міністр.

Рэпартаж пра абхазскага шахіда. Увага! Вусцішнае відэа! 18+ 

Магутнасць выбухоўкі была каля 200 гр. у тратылавым эквіваленце. Улады Абхазіі назвалі дзеянні абхазскага шахіда «спробай здзейсніць тэракт».

У выніку выбуху мужчына загінуў.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары