Здарэнне адбылося ў ноч на 2 чэрвеня.
«У ноч з 1 на 2 чэрвеня патэлефанавалі на лінію 102 і паведамілі, што п’яны мужчына, знаходзячыся каля царквы на вуліцы Скарыны, страляе з пнеўматычнай вінтоўкі па людзях. Той, хто тэлефанаваў папрасіў выслаць да месца здарэння нарад міліцыі і паклаў трубку», – распавялі kraj.by у аддзеле крымінальнага вышуку.
Праз пару хвілін з гэтага ж нумара ў дзяжурную службу РАУС патэлефанаваў мужчына. Ён распавёў, што яго збілі і забралі вінтоўку.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі мужчыну і даставілі ў міліцыю. Ён знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага апʼянення.
Аддзел крымінальнага вышуку Маладзечанскага РАУС шукае відавочцаў здарэння і просіць звярнуцца ў міліцыю па тэлефонах: 8 (029) 568-23-02 або 102.