Мужчына скраў камеру відэаназірання. Яго злавілі дзякуючы відэа з гэтай жа камеры


Крадзеж адбыўся ноччу ў Наваградку.

32-гадовы мясцовы жыхар знаходзіўся каля адной з гарадскіх крамаў. Раптам ён заўважыў на сцяне камеру відэаназірання і прысабечыў яе. Вось толькі мужчына, відаць, не вельмі разбіраецца ў тэхналогіях і не разумее прынцып дзеяння камеры, якая запісала і перадала на камп’ютар усё, што адбывалася. Дзякуючы відэа, міліцыянты хутка знайшлі злачынцу.

У выніку была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж».

ГА, belsat.eu паводле uvd.grodno.by

Стужка навінаў