Мужчына разбіў рыдлёўкаю аўта, бо яму не спадабалася, як яе прыпаркавалі


Інцыдэнт здарыўся ў вёсцы Пыра Гарадзенскага раёну.

24-гадовая дзяўчына прыпаркавала свой «Пежо 406» без парушэнняў каля аднаго з дамоў. Мужчыну, які ішоў па вуліцы абурыла тое, што аўта загарадзіла яму дарогу.

У руках ён нёс рыдлёўку, якой ён вырашыў «адпомсціць», выбіўшы тры шкла.

Парушальніка затрымалі, яму пагражае турэмны тэрмін за хуліганства. Паводле праваахоўных органаў, паводзіны падазраванага можна растлумачыць псіхічным захворваннем.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў