Мужчына пырнуў нажом жанчыну ў краме. Відэа 18+


У Менску адбылося надзвычайнае здарэнне, якое прывяло да смерці.

У краму спіртных напояў па вуліцы Громава ў горадзе Менску зайшлі мужчына і жанчына. Яны доўга вызначаліся з купляй. Было відаць, што мужчына знаходзіцца ў стане алкагольнага апʼянення, а ў яго спадарожніцы на твары былі бачныя сляды ад збіцця.

Як пазней патлумачыла адна з прадавачак, у яе склалася ўражанне, што жанчына не збіраецца нічога набываць, а хоча ёй нешта паведаміць. Магчыма, папрасіць дапамогі. Заўважыўшы гэта, мужчына знянацку ўдарыў жанчыну нажом у вобласць спіны і хутка выйшаў з крамы, пакінуўшы спадарожніцу ляжаць на падлозе ў лужыне крыві.

Персанал гандлёвага пункту паведаміў пра здарэнне па тэлефоне міліцыі «102». Аператыўны дзяжурны зарыентаваў бліжэйшы да месца падзеяў нарад міліцыі. Не больш за 10 хвілін спатрэбілася экіпажу аддзелу ДАІ Маскоўскага РУУС Менску, каб дагнаць мужчыну. Пры затрыманні ён супраціву не аказаў. А калі даведаўся, што нанесеная сужыцельцы траўма вельмі сурʼёзная, прызнаўся ў зробленым, і заявіў, што не хацеў цяжкіх наступстваў.

Медыкі даставілі пацярпелую ў лякарню, дзе дыягнаставалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму лёгкай ступені, страсенне галаўнога мозгу, колата-рэзаная рана паяснічнай вобласці злева з пашкоджаннем міжрабрыннай артэрыі, скразным раненнем аорты, закрытая траўма жывата і разрыў правай долі печані. Нягледзячы на ​​ўсе намаганні медычных работнікаў, якія некалькі дзён змагаліся за жыццё пацярпелай, жанчыну выратаваць не ўдалося.

Падчас расследавання высветлілі, што беспрацоўная пацярпелая і 41-гадовы мужчына былі сужыцелямі. Раней ён неаднаразова прыцягваўся паводле арт. 147 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, і паводле арт. 186 КК РБ за пагрозу забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасцю. Больш за тое, у дачыненні да яго, акрамя пазбаўлення волі, абіраліся і такія меры пакарання, як прымусовае лячэнне ад алкагольнай залежнасці. На момант здзяйснення дадзенага злачынства мужчына ўхіляўся ад выплаты аліментаў за сваё няпоўнагадовае дзіця.

Маскоўскім раённым аддзелам Следчага камітэту ў Менску ў дачыненні да затрыманага ўзбуджаная крымінальная справа, расследаванне працягваецца. Прызначаны шэраг экспертыз.

МЯ, паводле guvd.gov.by

Стужка навінаў