Мужчына нападпітку хацеў паціснуць руку касіру, а атрымалася паказаць азадак – завялі крымінальную справу


Гарадзенскія міліцыянты затрымалі мужчыну, які паказаў наведнікам кавярні свой азадак, паведамляе uvd.grodno.by.

Напярэдадні затрымання мужчына нападпітку зайшоў у адну з гарадзенскіх кавярняў і замовіў сабе алкаголь, а спажыўшы спіртное, кліент заснуў.

«Гэтага грамадзяніна разбудзіў адзін з працаўнікоў кавярні. Мужчына падышоў на касу, расплаціўся і хацеў паціснуць руку касіру. Аднак супрацоўнік кавярні адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што ў пункце грамадскага харчавання гэта забаронена. Мужчына накіраваўся ў бок выхаду, затым спыніўся, зняў нагавіцы і прадэманстраваў свой азадак наведнікам», – распавёў Алег Карпушкін, кіраўнік Ленінскага РАУС Горадні.

Пра інцыдэнт паведамілі міліцыі. Мужчыну затрымалі і распачалі супраць яго крымінальную справу паводле арт. 339 КК Беларусі (хуліганства).

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў