Нападнік адкрыў страляніну ў аэрапорце Фларыды, ёсць забітыя


Эвакуацыя пасажыраў

Невядомы адкрыў страляніну ў міжнародным аэрапорце Форт-Лодэрдэйл у ЗША.

Паводле ўпраўлення шэрыфа акругі Броўард, у выніку загінулі пяць асобаў, восем асобаў былі параненыя і шпіталізаваныя.

Паведалменне ў «Twitter» упраўлення шэрыфа

Аднаго чалавека затрымалі. Паводле папярэдніх звестак, затрыманы меў некалькі саўдзельнікаў.

Сенатар ад Фларыды Біл Нельсан паведаміў журналістам, што нападніка завуць Эстэбан Санцьяга, у яго знайшлі дакументы вайскоўца.

Адна з ахвяраў нападу

Прыкладна праз паўтары гадзіны пасля нападу ў аэрапорце зноў узнікла паніка сярод пасажыраў. Адзін з паліцыянтаў крычаў: «Кладзіся!»

Адзін з відавочцаў страляніны, апісаў нападніка як «стройную асобу», якая пачала страляць «наўпрост у нас», калі пасажыры чакалі свае валізкі.

Чытайце таксама:

«Я прыкінуўся мёртвым, каб ён больш не страляў у мяне» – сведчанне выжылага ў Стамбуле

Як беларус забіў пасла Масквы. У 1927 годзе

НМ, belsat.eu, паводле Reuters, фотаздымкі Reuters, AP

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары