Муж раздавіў бульбу аб твар жонкі. Распачатая крымінальная справа


Інцыдэнт адбыўся ў вёсцы Лосева на Гарадзеншчыне. Падчас сямейнай сваркі мужчына не прыдумаў нічога лепшага, чым ужыць у споры тое, што было пад рукою. А менавіта бульбу, якая гатавалася ў рондалі.

Паводле галавы сямейства, калі словы ўжо нічога не вырашалі, ён дастаў гарачую бульбіну і раздавіў аб твар сваёй каханай.

Дзяўчына сурʼёзна не пацярпела, ёй дыягназавалі апёк. А вось раз’юшанаму мужу пашанцавала менш – за гэткую любоў да бульбапрыкладства на яго завялі крымінальную справу паводле артыкулу «Наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання».

ДР, belsat.eu паводле uvd.grodno.by

Стужка навінаў