Муж даведаўся, што ягоная жонка «ходзіць налева» і не разгубіўся. Мужчына вырашыў на гэтым зарабіць


Жыхар Магілёву вымагаў $ 500 у каханка сваёй жонкі і пагражаў распавесці пра іхную інтымную сувязь сабе самому, паведамляе Следчы камітэт.

36-гадовы мужчына зарэгістраваўся пад выдуманым імем у сацыяльных сетках і пачаў перапіску з тайным партнёрам ягонай жонкі.

Магілёвец, якому «наставілі рогі», напісаў каханку, што ведае пра ягоную сувязь з замужняю жанчынаю і паабяцаў усё распавесці мужу, калі той не заплаціць $ 500. Каханак разлічыўся, але муж запатрабаваў дадатковыя $ 500.

Каханак вырашыў, што гэта завысокая цана за секс і звярнуўся ў міліцыю. Мужа затрымалі супрацоўнікі органаў унутраных справаў падчас атрымання чарговых $ 500.

Дзеянні падазраванага кваліфікаваныя следствам па ч.2 арт. 208 (вымагальніцтва) Крымінальнага кодэксу Беларусі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў