Музейных працаўнікоў у Егіпце будуць судзіць праз бараду фараона

photo

Маска Тутанхамона ў Каіры. Фота EPA / bbc.com

Восем музейных працаўнікоў стануць перад судом у Егіпце ў справе аб прыклейванні барады да пасмяротнай маскі фараона Тутанхамона. Працаўнікоў музею вінавацяць у нядбайстве і парушэнні прафесійных стандартаў.

На пасмяротнай масцы Тутанхамона былі выяўленыя сляды напаўпразрыстага клейкага рэчыва.

Па адной з версіяў, у маскі была выпадкова адбітая барада, па іншай – барада сама зрушылася ад старасці.

На гэтай фатаграфіі бачныя сляды клею, з дапамогай якога музейныя працаўнікі спрабавалі прымацаваць бараду. Фота Al-Araby Al-Jadeed

Следчыя сцвярджаюць, што працаўнікі музею ў спешцы спрабавалі схаваць гэта, прыляпіўшы бараду з дапамогай вялікай колькасці клею.

Паводле следства, былі праведзеныя чатыры спробы прыляпіць бараду фараону, і пасля кожнай няўдалай спробы музейныя працаўнікі спрабавалі схаваць сляды сваёй дзейнасці.

Рэстаўрацыю маскі фараона правялі спецыялісты з Нямеччыны: яны выдалілі клей. Фота AFP

Пасмяротная маска Тутанхамона зʼяўляецца адной з галоўных турыстычных славутасцяў Каіру, ёй каля 3 тыс. гадоў.

МЯ, паводле bbc.com

Глядзі таксама
Каментары