«Мутная гісторыя ў мутныя часы»: украінскае спецпадраздзяленне «Альфа» забіла партызана з данецкага атраду «Цені»?


Позна ўвечары 9 снежня 2015 года ў выніку праведзенай Службай бяспекі Украіны (СБУ) спецаперацыі спыненая дзейнасць дыверсійна-выведчай групы (ДВГ), якая працавала ў шэрагу гарадоў Украіны, у тым ліку ў Кіеве (паводле шэрагу ўкраінскіх медыяў, дыверсанты маглі працаваць на расейскую ФСБ), паведаміла на сваёй старонцы ў «Facebook» спікер СБУ Алена Гітлянская.

ОНОВЛЕНО+ВІДЕО НА САЙТІ СБУ: Пізно ввечері 9 грудня 2015 року у результаті проведеної Службою безпеки спецоперації прип…

Posted by Гітлянська Олена on Thursday, December 10, 2015

Спецаперацыя праводзілася ў Кіеве, Харкаве ды іншых гарадах Украіны, піша прадстаўніца СБУ ў «Facebook’у».

«Цягам содняў украінскія спецслужбы затрымалі сем членаў расейскай ДВГ (3 грамадзяніна Расеі). Восьмы – кіраўнік групы – быў забіты», паведамляе liga.net. Паводле гэтага ўплывовага ўкраінскага інфармацыйнага рэсурсу, «забіты – 50-гадовы выхадзец з Данецку, вядомы пад імёнамі Алег Мужчыль і Сяргей Аміраў (у «Facebookʼу»). Некаторы час ён быў у шэрагах арганізацыі «Правы сектар». Пазней яго выгналі з арганізацыі… Ён быў 100 – адсоткавым ФСБшнікам», піша ўкраінскае інтэрнэт-выданне, спасылаючыся на свае крыніцы ў спецслужбах. 

Кіраўнік прэс-службы «Правага сектару» Арцём Скарападскі «нягледзячы на неадназначнасць» асобы Сяргея Амірава не верыць, што ён «мог быць агентам Масквы» і называе аперацыю спецслужбаў «мутнай гісторыяй у мутныя часы».

Мне вот что интересно (и это ответит на многие вопросы) – те граждане РФ из “диверсионной группы” на Оболони – не являют…

Posted by Артем Скоропадский on Thursday, December 10, 2015

Сяргей Аміраў меў баявую ўзнагароду «За оборону рідної держави». 

Нагорода типового “російського диверсанта”.

Posted by Ігор Загребельний on Thursday, December 10, 2015

[/vc_column_text][vc_column_text]Паводле байца ДУК «Правы сектар» Ігара Загрэбельнага ад пачатку 90-х гадоў Сяргей Аміраў (Алег Мужчыль) займаўся развіццём нацыяналістычнага руху на Данбасе.

«Калі пачалася маскоўская агрэсія, займаўся тэрарыстычнай і дыверсійна-выведчай працай супраць акупантаў і мясцовых мяцежнікаў-сепаратыстаў. Пасля далучыўся да дзейнасці ДУК, але 31 жніўня выйшаў з гэтай структуры», – адзначыў баец у размове з sprotiv.org.

Паводле Загрэбельнага Алег Мужчыль, меў уласнае меркаванне і бачанне на тое, як павінна выглядаць стратэгія рэвалюцыйнага руху.

«З часткай можна было згаджацца, з часткай – не. Шмат каму ён надакучваў сваім крытыканствам – часам трапным, а часам і відавочна несправядлівым», – кажа прадстаўнік «Правага сектару».

[/vc_column_text][vc_single_image image=”60654″ img_size=”large”][vc_column_text]Украінскі палітолаг Пётр Алешчук паспрабаваў прааналізаваць аперацыю ўкраінскіх спецслужбаў і зрабіў наступны допіс у сваім «Facebookʼу».

Итак, как действует типичный главарь российских ДРГ и ФСБшный террорист (по версииСБУ).- в качестве “прикрытия” использ…

Posted by Петр Олещук on Thursday, December 10, 2015

[/vc_column_text][vc_single_image image=”60638″ img_size=”large”][vc_column_text]Сяргей Аміраў (фота з «Facebook»)

Паводле афіцыйнай інфармацыі СБУ, «у дыверсантаў канфіскавалі вялікі арсенал зброі. У хаце, дзе хаваўся кіраўнік ДВГ (Сяргей Аміраў – заўв. belsat.eu), выяўлена восем самаробных выбуховых прыладаў, чатыры кілаграмы траціла, аўтаматычная зброя, больш за сорак гранатаў і каля 2000 патронаў, а таксама кампаненты да выбуховых прыладаў і падробленыя дакументы». Падчас штурму ў хаце, дзе знаходзіўся Аміраў, быў 7-гадовы хлопчык. Дзіцё не пацярпела.[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/EoKu1XbS6q4?t=48s”][vc_column_text]Нагадаем, што ў Кіеве працягваецца судовы працэс у дачыненні да расейцаў Яўгена Ерафеева і Аляксандра Аляксандрава, якія паводле ўкраінскіх спецслужбаў уваходзілі ў склад ДВГ падраздзялення Галоўнага выведчага ўпраўлення генштаба Расеі. У расейскім Міністэрстве абароны сцвярджаюць, што абвінавачаныя звольніліся з шэрагаў узброеных сілаў РФ яшчэ ў снежні мінулага года.

ЮВ, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў