Мустафа Джэмілеў: Калі б у 2008 годзе не было Грузіі, цяпер, магчыма, не было б Крыму


Аліна Коўшык пагутарыла з адным з лідараў крымскататарскага руху і кіраўніком Меджылса на саміце НАТО ў Варшаве.

Чаму так важна, каб Крым заставаўся на павестцы дня?

«Die Welt», даволі аўтарытэтная газета, і там гэткія разважанні, маўляў, трэба садзіцца за стол перамоваў з Расеяй, можа яны прапануюць нам нешта такое, пасля чаго мы можам пагадзіцца на анексію крыма. Нібыта не салідныя краіны з еўрапейскімі каштоўнасцямі, а нібыта мафія. Давайце дамо гэтым бандытам, а яны нам нешта дадуць. Для крымскататарскага народу гэта пытанне існавання.

Наколькі гэта небяспечна для іншых краінаў?

Сам прэцэдэнт таго, што краіна, у якой больш зброі, можа захопліваць іншую, у XXI стаогддзі ніхто не ведаў, што такое магчыма. Пасля расейска-грузінскай 2008 года. Калі б тады свет тады адрэагаваў адэкватна, тады можа не было б Крыма. Калі цяпер не адрэагаваць на тое, што яны зрабілі з Крымам і Украіна, ніхто не будзе ў бяспецы.

Больш у відэаматэрыяле.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў