МУС Украіны: украінскія праваахоўнікі атрымліваюць пагрозы з Масквы


Пасля спецаперацыі па затрыманні падаткавікоў часоў Януковіча, украінскія праваахоўнікі пачалі атрымліваць званкі з пагрозамі з Масквы.

Пра гэта паведаміў агенцтву «УНІАН» міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.

Міністр заявіў, што пасля гучнай спецаперацыі, падчас якой былі затрыманыя 23 былыя супрацоўнікі падатковай, праваахоўнікі атрымліваюць званкі з пагрозамі з Масквы. У тым ліку, паводле слоў Авакава, такія пагрозы паступаць ваеннаму пракурору Анатоль Маціас.

«Аказваецца злосны супраціў і выкарыстоўваюцца спробы подкупу з мэтай станоўчага вырашэння пытанняў, звязаных з затрыманнем экс-падаткавікоў», – сказаў Авакаў.

24 траўня ў шэрагу рэгіёнаў Украіны пачалася спецаперацыя, у ходзе якой сілавікі правялі 454 вобшукі і затрымалі 23 асобы. Экс-падаткавікі ўваходзілі ў атачэнне былога прэзідэнта Віктара Януковіча і праз фінансавыя махінацыя ўзбагаціся на амаль 96 млрд грыўняў.

КА, belsat.eu, паводле unian.net, фота Reuters

Глядзі таксама
Каментары