МУС Украіны: у справе Шарамета «тэхнічная памылка»


Miejsce zamachu na Pawła Szeremieta w Kijowie

Праз «тэхнічную памылку», дапушчаную пры расследаванні гібелі Шарамета, уладам Украіны «давялося зноў пераглядаць матэрыялы справы».

Пра гэта «24 каналу» паведаміў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.

«Мела месца сітуацыя, пры якой адным з супрацоўнікаў была дапушчаная тэхнічная ці, скажам так, іншая нядбайнасць, якая, на мой погляд, ні на што не паўплывала. Аднак наяўнасць такой нядбайнасці ў адным з 2 тысячаў выпадкаў прымусіла нас перапрацаваць увесь масіў зноў, пераправяраючы кожны з фактаў, і мы гэтым цяпер занятыя», – сказаў Авакаў.

Раней пракурор Украіны Юры Луцэнка заявіў, што на месцы забойства Шарамета следства не забрала «найважнейшую» камеру відэаназірання, а запіс з яе пазней трапіў да журналістаў.

Да таго ж, старшыня Кіеўскага ўпраўлення МУС Украіны Вадзім Траян распавядаў выданню «Левы бераг», што запісы на некаторых камерах відэаназірання ў раёне выбуху машыны зніклі.

Беларускі, расейскі і ўкраінскі журналіст Павал Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня 2016 году. У машыне, якой кіраваў Шарамет, спрацавала выбуховая прылада.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары