МУС Украіны агучыла асноўную версію замаху на народнага дэпутата Масійчука


Украінскія праваахоўнікі разглядаюць тэракт з боку Расеі як асноўную версію замаху на народнага дэпутата Ігара Масійчука каля офіса канала Espresso TV.

Пра гэта заявіў дарадца міністра ўнутраных спраў, дэпутат «Народнага фронту» Антон Герашчанка, перадае Espresso TV.

Паводле яго слоў, асноўнай версіяй застаецца дзейнасць расейскіх спецслужбаў, а матывам з’яўляецца стварэнне атмасферы страху ва ўкраінскім грамадстве.

«Верагодней за ўсё, матывам было зрабіць так, каб паказаць, што замежныя спецслужбы і іх найміты з акупаваных тэрыторый могуць рэалізаваць тэракты ў Кіеве», – падкрэсліў Герашчанка.

Ён дадаў, што следства будзе разглядаць усе версіі, але гэтая застаецца асноўнай. Спецыялісты працягваюць даследаваць рэшткі выбухоўкі каля рэдакцыі «Эспрэса». Верагодней за ўсё, гэта было самаробнае выбуховае прыстасаваньне.

Як паведамлялася, вечарам 25 кастрычніка ля рэдакцыі тэлеканала Espreso.tv на вуліцы Адама Міцкевіча ў Саломенскім раёне Кіева адбыўся выбух, у выніку якога пацярпелі тры чалавекі, сярод іх народны дэпутат Украіны Ігар Масійчук і палітолаг Віталь Бала, двое загінулі – ахоўнік дэпутата і былы паліцэйскі, які праходзіў міма.

Выбух кваліфікавалі як тэракт. Расследаваннем займаецца Галоўнае ўпраўленне СБУ ў Кіеве і вобласці пад працэсуальным кіраўніцтвам пракуратуры сталіцы.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў