МУС: «П’яных» ДТЗ у Беларусі стала ўдвая менш


Міністэрства ўнутраных справаў на сваім сайце апублікавала статыстыку па ДТЗ.

Паводле міліцэйскага ведамства, у 2016 годзе колькасць ДТЗ у параўнанні з папярэднім годам знізілася на 12 %. Колькасць загінулых у аўтааварыях зменшылася на 76 асобаў. Скарацілася колькасць ДТЗ па віне кіроўцаў, якія садзяцца за стырно ў стане алкагольнага апянення (-23,5 %).

У студзені-сакавіку бягучага года ў параўнанні з такім жа перыядам мінулага года «п’яных» аварыяў стала ўдвая менш.

Выданне «Людскіх справаў» пра матацыклістаў

У той жа час нягледзячы на змяншэнне колькасці аварыяў і параненых у іх людзях за першыя тры месяцы гэтага году зафіксаваны рост колькасці загінулых, калі параўноўваць з тым жа перыядам мінулага года (з 89 да 93).

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў