МУС незадаволены тым, як федэрацыя футболу ставіцца да «Пагоні» на стадыёнах


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”25979″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]Першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футболу Сяргей Сафар’ян распавёў пра ліст ад праваахоўнікаў.

Каментуючы праблемы, які ўзнікаюць у заўзятараў з-за выкарыстання «Пагоні» на стадыёнах, Сяргей Сафар’ян адзначыў:

«Усю інфармацыю федэрацыя атрымоўвае ад заўзятараў. Бо МУС ёй не дзеліцца. Быў персанальны ліст, у якім гаварылася пра тое, што мы не падтрымліваем дзеянні праваахоўных органаў, і ўсё. У гэтай сітуацыі стаіць шматкропе».

Паводле Сяргей Сафар’яна, федэрацыя футболу мае прапанову, якую МУС не хоча чуць. А таму Сяргей Румас (старшыня Беларускай федэрацыі футболу) будзе выходзіць на міністра і асабіста з ім абмяркоўваць пытанні.

«Не хацелася б, каб супраць заўзятараў прымаліся несправядлівыя дзеянні. Хаця мы і не падтрымліваем тых, хто сапраўды парушае грамадскі парадак. На матчы з Украінай такіх хапала. Было чуць шмат лаянкі з трыбун. Але натоўпамі нікога не выводзілі. Такая выбарнасць у затрыманнях цікавая. Хочам, каб з’явіўся трэці бок, які зможа даць аб’ектыўную ацэнку ў праблемных выпадках. Нам трэба павялічваць колькасць заўзятараў і паляпшаць стаўленне міліцыі да гледачоў. Яны не злачынцы. Хочам, каб не супрацоўнікі МУС давалі паказанні ў судзе, а незацікаўленыя асобы», – адзначыў Сяргей Сафар’ян.

Нядаўна міністр ўнутраных справаў Ігар Шуневіч заявіў, што адказнасці за выкарыстанне гербу «Пагоня» няма. Так ён пракаментаваў скандал падчас матчу нацыянальных зборных Беларусі і Македоніі, калі за шалікі з «Пагоняй» былі затрыманыя пяць заўзятараў.

НМ, belsat.eu, паводле Pressball.by

Стужка навінаў