МУС дало параду аматарам пакемонаў


У захапленні віртуальнымі гульнямі моладзі не трэба забываць пра бяспеку ў рэальным свеце, заявіў міністр унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч, адказваючы на пытанне аб імклівым распаўсюджванні геалакацыйных гульняў.

«Моладзь перамясціла свае інтарэсы з рэальнага свету ў віртуальны. Мы занепакоеныя тым, што гэта можа выліцца ў нейкія надзвычайныя здарэнні з пункту гледжання грамадскай, асобаснай, дарожнай бяспекі», – сказаў Ігар Шуневіч.

Адна з такіх гульняў, што працуе па прынцыпе дапоўненай рэальнасці, за кароткі час стала самай папулярнай у свеце. Карыстальнікі шукаюць пакемонаў, якія могуць знаходзіцца ў самых нечаканых месцах: на праезнай частцы, даху, каля небяспечных абʼектаў.

«Я магу даць параду моладзі: быць больш уважлівымі ў грамадскіх месцах і не забываць пра асабістую бяспеку», – заўважыў Ігар Шуневіч.

Фота: appleinsider.ru

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў