У беларусаў з'явяцца ID-карты ды біяметрычныя пашпарты


Начальнік Дэпартаменту па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун распавёў, што да пачатку 2019 года ў Беларусі будуць уведзеныя біяметрычныя пашпарты ды ID-карты.

Такім чынам, у беларусаў з’явіцца 2 новых дакументы. Паводле начальніка дэпартаменту, неабходнасць насіць з сабой пашпарт знікне – ён будзе патрэбны выключна для выезду за мяжу. У сваю чаргу ID-карта стане асноўным дакументам, які сведчыць асобу.

На думку, Аляксея Бягуна, увядзенне новых дакументаў, паспрыяе аблягчэнню візавага рэжыму:

«Некаторыя краіны кажуць пра тое, што аблягчэнню візавага рэжыму спрыяе ўвядзенне біяметрычных пашпартоў. Таму мы ўзмоцнена да гэтага пытання ідзем. Ужо ёсць адпаведны план мерапрыемстваў, адпаведнае даручэнне кіраўніка краіны».

Біяметрычныя пашпарты ды ID-карты пачнуць выдаваць беларусам і замежнікам, якія стала пражываюць на тэрыторыі нашай краіны.

Што такое ID-карта

ID-карта – пластыкавая картачка з чыпам, на якой будзе запісаная ўся інфармацыя пра ўладальніка – ад фотаздымку да адбіткаў пальцаў. Аляксей Бягун падкрэсліў, што галоўная перавага гэтых карт у тым, што іх практычна немагчыма падрабіць. Акрамя таго, паводле прадстаўніка МУС, праходзіць памежны кантроль з такімі картамі стане нашмат хутчэй.

Каштаваць біяметрычны пашпарт будзе каля 30 еўраў. Хвалявацца наконт змены пашпарту не варта: падчас пераходнага перыяду, з 1 студзеня 2019 года будуць дзейнічаць два пашпарты – цяперашні і біяметрычны.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «СБ Беларусь сегодня»

Стужка навінаў