Мучная завіруха ў Салігорску – каля 200 кг мукі рассыпалася на адной з вуліц


Адна з вуліц Салігорску аказалася цалкам белай, але не ад снегу, а ад мукі, якая высыпалася на зямлю ў выніку здарэння на хлебазаводзе.

Каля 14:30 выпадковыя мінакі на праспекце Міра сталі сведкамі незвычайнага відовішча – над хлебазаводам на кароткі час паднялася сапраўдная завея з мукі, як характарызуюць яе ў сацсетках відавочцы. Мука, якая ўзнялася ў паветра, пакрыла дарогу, а таксама шчодра абсыпала аўтамабілі, якія стаялі на найбліжэйшай паркоўцы, падае Esoligorsk.by.[/vc_column_text][vc_single_image image=”57914″ img_size=”large”][vc_single_image image=”57910″ img_size=”large”][vc_single_image image=”57906″ img_size=”large”][vc_single_image image=”57922″ img_size=”large”][vc_column_text]Як паведамляе МНС, «пры разгрузцы мукі з аўтамабіля-мукавоза, у якім знаходзілася 14 тон мукі, сарвала люк. Паколькі разгрузка мукі адбывалася пад ціскам, адбыўся выкід каля 200 кг мукі на тэрыторыю хлебазаводу, на блізкі ўчастак дарогі і аўтастаянкі. Пацярпелых няма. Транспартныя сродкі, якія знаходзіліся на аўтастаянцы, не пацярпелі. Тэхналагічны працэс не парушаны».

Адразу ж пасля здарэння супрацоўнікі заводу даволі хутка папрыбіралі тэрыторыю.

МЯ, паводле esoligorsk.by

Стужка навінаў