МТЗ заключыў у Пакістане кантракты на $ 30 млн


На такую суму Менскі трактарны завод паставіць трактары ў Пакістан у 2017 годзе. Пра гэта belta.by паведаміў генеральны дырэктар МТЗ Фёдар Дамаценка.

Гендырэктар таксама паведаміў, што неўзабаве ў Пакістане адкрыецца прадстаўніцтва МТЗ.

«Работнік МТЗ, пачынаючы з 1 лістапада, будзе пастаянна прысутнічаць у Пакістане», – адзначыў Фёдар Дамаценка.

За мінулыя 10 гадоў пакістанскі дыстрыбʼютар Шахсад Рыазэ набыў 37 000 беларускіх трактароў. Раней бізнесмен займаўся продажам у Пакістане запчастак для беларускай тэхнікі, а пазней стаў адным з дыстрыбʼютараў трактароў «Беларус» у краіне.

З 4 па 6 кастрычніка ў Пакістане з афіцыйным візітам перабывае Аляксандр Лукашэнка.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў