Мова нанова стартавала на «Белсаце»


Цяпер вывучаць родную мову можна разам з нашым тэлеканалам. 3-га студзеня стартавала тэлеверсія папулярных бесплатных курсаў. Тэмай першага выпуску стала медыцына.

«Навука беларускай мовы мае быць цікавай і вясёлай», – адзначаюць аўтары праграмы «Мова Нанова».

Глядзець праграму можна кожную суботу а 20:10 у эфіры альбо архіве.

Госць першай праграмы – дзіцячы лекар-рэаніматолаг Андрэй Вітушка, вядомы не толькі сваім надзвычайным прафесіяналізмам і аўтарытэтам, але і беларускамоўнасцю.

Ці экзотыка гэта – беларускамоўны лекар? Як ставяцца калегі і пацыенты? Ці добра распрацаваная медычная лексіка? Гэта і шмат іншага – у выпуску, а таксама ў аўтарскім праекце, дзе можна знайсці дапаможны слоўнік

Стужка навінаў