«Мова нанова»: Беларускі мастак і ліквідатар Лявон Грышук распавядае пра Чарнобыль


Апошняе ў гэтым сезоне выданне папулярнай тэлівізійнай праграмы.

«Быў вольны час, і мы пайшлі гуляць, зайшлі ў Прыпяць. А горад тады быў толькі пасля выбуху: не было марадзёраў, нікога. Як людзі зʼехалі, так і засталося, усё было новенькае. У горадзе не было ніводнай асобы. Мы ішлі па вуліцы, і тут зʼявіўся нейкі страх. Калі ты бачыш гэтыя фіранкі на вокнах, адчыненыя вокны, усё новае, усё блішчыць, але ніводнага чалавека», – распавядае Лявон Грышук пра тое, як пазнаёміўся з Прыпяццю адразу пасля аварыі.

Больш узгадванняў у відэа, а таксама тэматычны слоўнік па тэме «Чарнобыль» – па спасылцы.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў