«Мова ці кава» правядзе «Фабрыку зорак», каб знайсці новых вядоўцаў


«Беларусізацыя: Фабрыка зорак» – так называецца кастынг, які арганізоўваюць папулярныя моўныя курсы «Мова ці кава».

«Ведаеш мову, любіш публіку, хочаш зрабіць унёсак у беларусізацыю?», – гэтак арганізатары курсаў запрашаюць кандыдатаў на новых вядоўцаў.

Сустрэча з камандай «Мова ці кава» мае адбыцца 1 кастрычніка а 19:00 у Менску на 9-ым паверсе будынку на праспекце Дзяржынскага, 57.

Арганізатары адвялі на самапрэзентацыю кожнага з кандыдатаў – 5 хвілінаў. «Мы прапануем расказаць пра сябе, падзяліцца ідэямі для курсаў, пазнаёміцца з нашай камандай і, вядома, пачаставацца кавай», – напісалі стваральнікі курсаў.

Раней вядоўцамі курсаў «Мова ці кава» былі, сярод іншых, прадстаўнікі «Белсату» – Алесь Залеўскі і Валярына Кустава.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў