Моцныя маразы ў панядзелак. Кіроўцам «дызеляў» раяць не выязджаць на дарогу


Тэмпература паветра ўночы можа знізіцца да -26 градусаў. Удзень таксама маразы: да -17. Дзяржаўтаінспекцыя раіць выкарыстоўваць зімовае паліва, а ўладальнікам аўтаў з дызельнымі рухавікамі – устрымацца ад паездак.

У Менску тэмпература паветра ў панядзелак будзе трымацца на ўзроўні -15 градусаў. Падобнае надвор’е на Берасцейшчыне і Гомельшчыне. На Магілёўшчыне і Віцебшчыне будзе халадней на 2–3 градусы.

Марознае паветра прыйшло ў Беларусь з паўночна-ўсходнім ветрам. Менавіта праз вецер адчуванне марозу ўзмоцніцца. Лютыя маразы будуць трымацца прынамсі да серады, калі чакаецца адноснае пацяпленне – да -5 градусаў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў