Моцны вецер: у нядзелю ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі


vecer

У нядзелю ў Беларусі моцны вецер

20 лістапада ў краіне чакаюцца неспрыяльныя ўмовы надворʼя.

У начныя і ранішнія гадзіны 20 лістапада сіноптыкі прагназуюць у шмат якіх раёнах краіны і ў Менску ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў у секунду.

У Менску чакаецца кароткатэрміновы дождж, мінімальная тэмпература паветра ноччу + 1 + 7 °С, максімальная днём +3 + 10 °С. Па краіне – мінімальная тэмпература ноччу + 1 +7 °С, максімальная днём + 3 + 10 °С.

У Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў раяць падчас моцнага ветру схаваць гаспадарчыя рэчы са двара і з гаўбцоў у хату, аўта – паставіць у гараж альбо прыпаркаваць падалей ад дрэваў і канструкцыяў, што слаба замацаваныя. Знаходзячыся на вуліцы, лепш абмінаць хісткія збудаванні і дамы з няўстойлівым дахам, а таксама пазбягаць дрэваў і збудаванняў павышанай рызыкі (масты, эстакады, трубаправоды, лініі электраперадач і гэтак далей).

Глядзіце таксама >>> «Цяпер не зіма, а восень». У Лагойску камунальнікі косяць снег (ВІДЭАФАКТ)

НМ, belsat.eu, фотаздымак schuchin.info

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары